У Мінску выбралі самую стылёвую раварыстку (відэа)

У часе конкурсу журы абрала самую стылёвую веласіпедыстку горада. Ёю стала маладая фатограф Кацярына Дзмітрыева.

У адборачным туры прыняло ўдзел больш за 100 дзяўчат, якія хацелі пазмагацца за тытул “Велаледзі”. Але толькі 20 уладальніц самых стылёвых жаночых ровараў падняліся на подыум, дзе прадставілі сябе і свайго “жалезнага сябра” публіцы і журналістам.

У намінацыі “Самы арыгінальны вобраз” перамагла Лана Курлянд, а прыз за “Самы стылёвы ровар” атрымала Ганна Мустафаева, інфармуе “Наша Ніва”.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі