У Мінску забаранілі піць святую ваду
У Мінску святая вада з крынічкі на праспекце Пераможцаў трапіла пад забарону. Але
ж мясцовых жыхароў гэта не палохае. Крынічка знаходзіцца каля царквы і
нават калісьці была асвечана Філарэтам. Шматлікія мінчукі не толькі не
лічаць яе забруджанай, а нават называюць “святой”.
Забарону наклаў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Па словах спецыялістаў, прычынай сталі паводкі, у выніку якіх брудная вада трапіла ў грунтовыя воды.
Распавядае загадчык аддзелу камунальнай гігіены Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Іван Вайтовіч:
“Яна была вынесена ў выглядзе пастановы галоўнага санітарнага лекара цэнтральнага раёну горада Мінска, як забарона карыстацца ў пітных мэтах вадой з гэтай крыніцы.
Падстава для гэтай пастановы — гэта неадпаведнасць якасці вады ў крыніцы патрабаванням гігіенічных нарматываў па мікрабіялагічных паказчыках.
Гэта значыць, што такую ваду можна выкарыстоўваць толькі пасля гатавання. Магчымыя прычыны — паводкавы перыяд. Для насельніцтва ўсталяваныя папераджальныя надпісы”.
Для таго каб даведацца, як ставяцца звычайныя жыхары да гэтай забароны, Еўрарадыё вырашыла пад’ехаць да крыніцы. Дарэчы, шыльды з папярэджаннямі даўно не стаяць на сваіх месцах, а ляжаць побач. За гадзіну, якую наш карэспандэнт прастаяў побач з крыніцай, кожныя 5 хвілін абавязкова хто-небудзь прыходзіў па ваду.
Вельмі ўразіла колькасць вадкасці, якую набіралі жыхары. Рэдка калі хто-небудзь падыходзіў з чым-небудзь маленькім, пераважна мінчукі мелі пры сабе не адну 5-літровую бутэльку. Высветлілася, што пра небяспеку людзі ведаюць. І на пытанне, ці палохае яна іх, мы пачулі:
Спадар: “Не, не палохае, таму што каля царквы, Бог уплывае”.
Спадарыня: “Іншую ваду ўвогуле не п’ю. Я ўсё жыццё жыла з калодзежам. А ў калодзежа вясной таксама ёсць такі перыяд, калі воду з яго трэба гатаваць”.
Спадарыня: “А з-пад крану Вы даўно воду на святло разглядалі? Вось тая сапраўды палохае. А гэтая — не. Яна доўга стаіць, без прысмаку, і ападкаў не выпадае. Па меншай меры, яна лепшая на выгляд”.
Спадар: “Агульнавядома, што гэта старая артэзіянская свідравіна. І на гэтым месцы стаяў храм, і заўсёды гэтую воду бралі і пілі. Па смакавых якасцях яна нашмат лепшая, чым усялякая вадаправодная”.
Па словах эпідэміёлагаў, ніякай сувязі са звычайным вадаправодам гэтая крынічка не мае. Таму хвалявацца пра глабальнае забруджванне вады ў Мінску няма ніякіх падставаў. Дый гэтую забарону ў хуткім часе плануюць адмяніць. Распавядае Іван Вайтовіч:
“Мы працягваем даследаванні. Наколькі мне вядома, я размаўляў з лабараторыяй, паўторныя даследаванні, выкананыя нядаўна, паказваюць, што якасць вады палепшылася. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час забарона будзе адменена”.
Фота — www.trud.ru