У Мінску затрыманы дырэктар "Гараўтамоста"

Павел Важнік

Павел Важнік / goravtomost.by

У Мінску затрыманы дырэктар "Гараўтамоста" Павел Важнік. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, у яго дома і на працы адбыліся ператрусы. Чыноўніка падазраюць у атрыманні хабару.

Фота Важніка яшчэ не прыбралі з сайта прадпрыемства. Але ў прыёмнай, куды наш журналіст патэлефанаваў як прыватная асоба, яму адказалі, што цяпер ужо былога дырэктара там "няма" і "больш не будзе". Яго абавязкі выконвае яго першы намеснік Іван Шаланкевіч.

"Гараўтамост" прагрымеў на ўсю краіну 8 студзеня 2022 года, калі на Нямізе ў цэнтры Мінска абрынуўся пралёт аўтамабільнага моста. Яго пасля гэтага доўга рамантавалі, а крайнім у гісторыі стаў намеснік дырэктара "Гараўтамоста" Мікалай Дзядзюля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі