Не трагедыя, а намёк: мост Нямізе не патрэбны, бо пешаходная зона выгаднейшая

Мост на Нямізе пасля абвальвання яго пешаходнай часткі /"Мінск-Навіны"
Мост на Нямізе пасля абвальвання яго пешаходнай часткі /"Мінск-Навіны"

Абвал моста на Нямізе не трагедыя, а магчымасць зрабіць цэнтр Мінска ўтульнейшым і зарабіць грошай, лічыць дырэктар Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце, кандыдат тэхнічных навук Юрый Важнік.

Даведаліся, як гэта можна зрабіць і чаму Няміга можа абысціся без моста, які абваліўся.
 


"Задача зрабіць не як было, а на карысць гораду"

Не трагедия, а намёк: мост Немиге не нужен, потому что пешеходная зона выгоднее
Рух абяцаюць аднавіць на працягу месяца / "Мінск-Навіны"

Рух па новым пуцеправодзе на Нямізе плануецца адкрыць на працягу месяца, абяцае мэр Мінска Уладзімір Кухараў. Раней Гаррамаўтадар і намеснік мэра гаварылі пра некалькі месяцаў. Аднак варта было б правесці разлікі, наколькі мост наогул патрэбны для руху транспарту, лічыць Юрый Важнік.

Ці можна прыдумаць замест моста іншае рашэнне — складанае пытанне горадабудаўнічага плана. Няміга выглядала б лепш без транспарту зусім, як і вуліца Леніна. У Мінску вельмі маленькая цэнтральная пешаходная, турыстычная зона. Яна зводзіцца ўсяго толькі да Верхняга горада. У іншых гарадах такога роду зоны нашмат большыя.

Калі зрабіць з Нямігі зону, свабодную ад транспарту, можна зарабіць грошай за кошт развіцця там турыстычнага складніка. Юрый Важнік адзначае, што ў Сеуле вялікую транспартную магістраль закрылі і пусцілі па ёй раку, а гораду ўдалося зарабіць каля $3 млрд за кошт перабудовы вуліцы пад рэкрэацыйную зону.

Не трагедия, а намёк: мост Немиге не нужен, потому что пешеходная зона выгоднее
Рака і пешаходная зона замест дарогі ў Сеуле / varlamov.ru

Эксперымент з пешаходнай вуліцай атрымаўся сам сабой. Я б не спяшаўся аднаўляць мост у ранейшым выглядзе. Таму што ён быў далёка не дасканалы з пункту гледжання транспартнай канструкцыі.

Ад выкарыстання транспартнай магістралі мы маем толькі выкіды і бруд. Цяпер стаіць задача не проста зрабіць як было, а палічыць выгады і зрабіць альтэрнатыву, якая пойдзе на карысць гораду.
 

"Масква, Мюнхен, Берлін — там цэнтр для пешаходаў"

Раней у мінскіх горадабудаўнікоў была ідэя адмовіцца ад моста і зрабіць тунэль пад праспектам. Ўвасобіць яе можна, але давядзецца будаваць развязкі перад тунэлем. Гэта сказіць цэнтр Мінска і не дапаможа пазбавіць яго ад транспартных патокаў, упэўнены суразмоўнік.

Чым больш мы адхіляем паток ад цэнтра, тым больш эфектыўнай транспартная сістэма будзе ў далейшым. Мы лічым, трафік першага гарадскога кальца павінен быць абмежаваны. Аж да ўвядзення платных зон.

Пакуль праз цэнтр можна будзе скараціць дарогу, туды будзе з'язджацца транспарт. Красную плошчу ў Маскве ніхто не абцяжарвае пуцеправодам. Тое самае ў нас можа быць. У цэнтры трэба, каб людзі адпачывалі, пілі піва, трацілі грошы. Мюнхен, Берлін, які горад ні вазьміце — цэнтр адведзены для пешаходаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі