Адкрыты рух па новым пуцеправодзе на Нямізе

Ноччу па новым мосце праехалі першыя машыны​ / @minsknews_by
Ноччу па новым мосце праехалі першыя машыны​ / @minsknews_by

У Мінску мінулай ноччу адкрылі рух па мосце ў раёне вуліцы Няміга. Па ім праехалі першыя аўтамабілі. А з раніцы на звыклыя маршруты вярнуліся аўтобусы і тралейбусы.

Новы мост адрозніваецца ад старога. Будаўнікі павялічылі дарожны прасвет, а таксама шырыню на 4 метры, распавёў дырэктар прадпрыемства "Гардарбуд" Сяргей Панеў. Яго словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны". Акрамя таго, па словах Панева, вырасла апорная здольнасць. Напярэдадні пуцеправод выпрабавалі нагрузкай 200 тон на кожны пралёт.

Частка аўтамабільнага моста ў раёне вуліцы Няміга абрынулася ў ноч з 7-га на 8-га студзеня. Пацярпела пешаходная секцыя — ўпалі агароджа і тратуар. Ніхто не пацярпеў. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне цалкам разабраць мост і пабудаваць новы. На аднаўленне адвялі месяц.

Открыто движение по новому мосту на Немиге
З 11 лютага ў раёне моста аднавіўся рух грамадскага транспарту / @minsknews_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі