У Мінску заўважна вырас кошт жылля для асоб з жыллёвай патрэбай

Квадратны метр падаражэў адразу на 400 рублёў / ілюстрацыйнае фота realt.by
Квадратны метр падаражэў адразу на 400 рублёў / ілюстрацыйнае фота realt.by

У Мінску рэзка вырас кошт квадратнага метра жылля для чаргавікоў, якія разлічваюць пабудаваць жыллё ў сталіцы з дзяржпадтрымкай. Калі ў канцы 2022-га цана квадрата была 1 800-1 900 рублёў, то ў пачатку 2023-га — ужо 2 200-2 300 рублёў. Пра гэта піша агенцтва "Минск-Новости". У камітэце будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама кажуць, што такі рост цэнаў абгрунтаваны.

У мінулым годзе рэзка вырас кошт будматэрыялаў, "таму некаторыя аб'екты ў 2022-м дабудоўвалі нават са стратамі для заказчыкаў і падрадчыкаў", расказала журналістам старшыня камітэта Ірына Гонтарава. З новага года кошт квадратнага метра жылля пералічылі з улікам актуальных цэн на будматэрыялы. Адсюль і атрымалася такая вялікая розніца. Пры гэтым рэнтабельнасць забудоўшчыка пры ўзвядзенні дамоў для асоб у патрэбе па-ранейшаму не перавышае 5 %, кажуць у Мінгарвыканкаме.

Там таксама сцвярджаюць, што ў рэгіёнах кошт квадратнага метра жылля для чаргавікоў не ніжэйшы, чым у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі