У Мінску з’явіцца новае графіці — 51 горад-кветка (фота)
У Мінску да II Еўрапейскіх гульняў з’явіцца новае графіці. На знешняй сцяне гаража ў двары на вуліцы Карла Маркса цягам двух тыдняў намалююць 51 горад-кветку.
На гэты момант гатовыя толькі два накіды: Анкара (у цэнтры “кветкі” — мячэць) і Іерусалім з Тэль-Авівам. А злева ўнізе неўзабаве вырасце Баку:
Анкара / Еўрарадыё
Тэль-Авіў (зверху злева), Іерусалім (зверху справа) і пачатак Баку (унізе)
Гарады-кветкі будуць каляровымі.
Раней на сценцы, дзе ствараецца новы мурал, таксама былі канцэптуальныя арт-аб’екты: стракозы, кітайскі коцік, які матляе лапкай, і іншыя. Коціка зафарбавалі зусім нядаўна:
А зусім побач месціцца “Сцяна Шчоткінай”, на якой у разгар пратэстнай вясны 2017 года і пасля з’яўляліся сацыяльныя графіці, прысвечаныя чыноўнікам і “дармаедскаму” дэкрэту №3 Аляксандра Лукашэнкі.