У Варшаве абнавілі мурал, прысвечаны беларускім палітвязням

Мурал змешчаны на адным із мастоў варшаўскага раёна Воля

Мурал змешчаны на адным із мастоў варшаўскага раёна Воля / Аб'яднаны пераходны кабінет

У Варшаве завершана рэканструкцыя мурала, прысвечанага беларускім палітычным зняволеным. Абноўленую працу агледзелі 20 кастрычніка беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, а таксама прэзідэнт Amnesty International Polska Міхал Курпінскі, інфармуе тэлеграм-канал Аб'яднанага пераходнага кабінету.

Абнаўленне мурала было звязана з неабходнасцю ўліку сучаснай сітуацыі. Папярэдняя версія ўтрымлівала выяву Алеся Бяляцкага, які на той момант знаходзіўся на свабодзе, але цяпер зноў за кратамі. На новым мурале, акрамя Бяляцкага, выяўлены таксама журналіст Андрэй Пачобут, палітык і артыстка Марыя Калеснікава і праваабаронца Марфа Рабкова.

У Варшаве абнавілі мурал, прысвечаны беларускім палітвязням
Выява мурала / Аб'яднаны пераходны кабінет

Над стварэннем абноўленай версіі мурала працавалі мастакі Дарыюш Пачкоўскі і Магдалена Худзіньска. Праект рэалізаваны дзякуючы супрацоўніцтву прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні беларускага Кабінета і Amnesty International Polska, пры актыўным удзеле беларускай супольнасці. Ключавую ролю ў арганізацыі і фінансаванні ініцыятывы адыгралі ўлады Варшавы.

Аліна Коўшык падкрэсліла ролю мурала як сімвала салідарнасці і напаміну пра беларускую барацьбу за дэмакратыю:

"Мурал — адзін са спосабаў расказаць палякам пра нашых палітвязняў і паказаць, што барацьба працягваецца. Гэта праява падтрымкі з боку Польшчы дае нам надзею і натхненне."

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі