У NaviBand выйшаў новы кліп (відэа)
У гурта NaviBand з'явіўся кліп на новую песню "Галілеа (Два чалавекі)". Відэа апублікаванае на афіцыйным Youtube-канале музыкаў.
"І кліп, і песня атрымаліся вельмі летнімі, таму мы асабліва рады, што ўсё атрымалася і мы выпускаем такую працу на пачатку лета", — прыводзіць TUT.by словы саліста гурта Арцёма Лук'яненкі.
Дарэчы, NaviBand цяпер актыўна гастралююць па фестывалях Украіны, Польшчы і Расіі. А таксама запісваюць новы альбом у кіеўскай студыі 211. Выхад альбома плануецца на восень 2019 года.