У Нью-Хейвене Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг турніру
На тэнісным турніры ў амерыканскім Нью-Хейвене беларуска Аляксандра Сасновіч (37-ы нумар у рэйтынгу WTA) прабілася ў другі круг асноўнай сеткі турніру.
У першым раўндзе наша тэнісістка ў трохсэтавым матчы перамагла прадстаўніцу Францыі Крысціну Младзенавіч (54) — 7:6 (8:6), 6:7 (3:7), 6:2. Іх сустрэча зацягнулася на 3 гадзіны.
Таксама ў асноўнай сетцы турніру ў Нью-Хейвене выступіць Арына Сабаленка. На сёння яна мае тытул першай ракеткі Беларусі і ў рэйтынгу WTA займае рэкорднае для сябе 25-е месца. Першай саперніцай Сабаленка будзе аўстралійка Саманта Стосур (65).