У Оршы зарэгістравалі кандыдата ў дэпутаты ад неіснуючай партыі

У Оршы зарэгістравалі кандыдата ў дэпутаты ад неіснуючай партыі

У Оршы зарэгістравалі кандыдата ў дэпутаты ад неіснуючай партыі. Як паведамляе кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, адбылося гэта 15 снежня. Аршанская раённая камісія па выбарах у мясцовыя саветы сярод іншых зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні кіраўніка сельгаспрадпрыемства “Радуньскае” Святаслава Чэрнікава. Яна палічыла, што ў яго дакументах хібаў няма. Аднак праваабаронцы заўважылі, што Чэрнікаў пазначыў сваю партыйнасць наступным чынам: “член партыі “Белая Русь”. Як вядома, існуе рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне з такой назвай. Яно сапраўды не адзін год абмяркоўвае перспектывы трансфармацыі ў партыю, але дагэтуль на такі крок не пайшло.

Камісія вырашыла рэгістрацыю не адмяняць, паабяцала пазней разабрацца ў гэтым пытанні.

Як вядома, выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі прызначаныя на 18 лютага 2018 года. Вылучэнне кандыдатаў працягваецца з 10 снежня і будзе доўжыцца да 8 студзеня 2018-га. Зрабіць гэта можна праз збор подпісаў, альбо вылучыцца ад працоўнага калектыву ці палітычнай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі