У Польшчы асуджана беларуска, якая для КДБ шпіёніла за эміграцыяй

Будынак КДБ у Мінску / Euroradio

Будынак КДБ у Мінску / Euroradio

У Польшчы асуджана беларуска, якая для КДБ шпіёніла за эміграцыяй. Жанчына пакарана 2 гадамі і 8 месяцамі пазбаўлення волі. Сцвярджаецца, што яна пайшла на супрацоўніцтва з спецыяльнымі органамі Польшчы і спадзяецца на змяншэнне тэрміну.

Справу грамадзянкі Беларусі Дар'і А. разглядаў Акруговы суд Варшавы. Паводле абвінавачання, летась яна шматразова перадавала КДБ РБ звесткі па дзейнасці, структуры і фінансаванні арганізацый, якія падтрымліваюць беларускую апазіцыю. Гэтыя звесткі ў сваіх мэтах выкарыстоўвала прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Раней у СМІ паведамлялася пра затрыманне ў Польшчы былой актывісткі "Гавары праўду" Дар'і Астапенка з Баранавічаў. Паводле некаторых звестак, у РБ яна была порнаактрысай, прапаноўвала паслугі эскорту. Мяркуецца, што гэта магло стаць яе ўразлівым бокам для вярбоўкі спецслужбамі Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі