У Польшчы скарысталі працу школьнікаў, каб павіншаваць палякаў Беларусі

Паштоўкі былі зробленыя рукамі вучняў адной са школаў у Чорна-Беластоцкай на Падляшшы. Пры гэтым дзейнасць палітычных арганізацый на тэрыторыі школаў у Польшчы забароненая.



Калі бацькі вучняў даведаліся, што іх дзяцей выкарысталі ў палітычных мэтах, то шмат хто з іх быў вельмі абураны гэтым. Пра скандальны выпадак пішуць польскія СМІ.



На сваёй старонцы ў фэйсбуку польскія нацыяналісты падзякавалі дырэктарцы школы Ёланце Дадуры за падтрымку іх ініцыятывы. Яна, у сваю чаргу, заяўляе, што не ведала пра тое, што арганізатарамі акцыі з’яўляюцца нацыяналісты.