У Расіі кнігі з рэцэптамі віна і самагону трапілі ў дзяржзакупкі

У Расіі кнігі з рэцэптамі віна і самагону трапілі ў дзяржзакупкі

У Расіі кнігі з рэцэптамі віна і самагону трапілі ў дзяржзакупкі. Адпаведныя пазіцыі былі знойдзеныя журналістамі на сайце дзяржзакупак для ўпраўлення справамі прэзідэнта Расіі. У спісе 656 найменняў на суму 500 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 8,5 тысячы долараў). Туды ўвайшлі вучэбныя дапаможнікі па англійскай мове і праграмаванні, кнігі і штодзённікі, даведнік дарожнай інспекцыі, а таксама выданні пад назвай “Ваван і Лексус. Па кім звоніць тэлефон”, “Геапалітыка: Як гэта робіцца”, “Віно, настойка, самагон. Найлепшыя рэцэпты”, “Антымайдан”, “Сталін. Згадваем разам”, “1941-1945. Абылганая вайна”.

Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў, які звярнуў увагу СМІ на гэтую замову, не выключае, што ў крамлёўскай адміністрацыі ёсць кніжны шапік для “правільнай літаратуры”, або, магчыма, нейкія кнігі прымусова распаўсюджваюцца паміж чыноўнікамі, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі