У росце коштаў на арандаванае жытло ў Мінску вінаватыя студэнты

Плата ў 200 долараў была сярэдняй год таму, паведамляе сайт Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Зараз столькі каштуюць толькі кватэры ў Шабанах і на ўскрайках гораду. У сярэднім аднапакаёўкі ацэньваюць у 230 долараў. Арэнда пакоя абыдзецца ў 80-100 долараў у месяц. ВНУ ж няздольныя забяспечыць усіх студэнтаў інтэрнатамі. Між тым, у кастрычніку рыелтары прадракаюць падзенне кошту арэнды жытла на 10-15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі