У Шклове пройдзе Дзень агурка

"Дзень агурка" ў Шклове пройдзе 8 жніўня, паведамляе БЕЛТА. Паводле плану, свята пачнецца ля скульптуры агурка — аднаго з сімвалаў горада. Тут госці і жыхары Шклова ўбачаць жартоўнае тэатралізаванае прадстаўленне.

Затым мерапрыемства перамесціцца ў цэнтральны парк, дзе разгорнуцца выставы і гандлёвыя рады.

Мясцовыя ўлады абяцаюць самыя неверагодныя забавы і цікавосткі: "Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць кулінарныя шэдэўры з агурка, убачыць яго ў розных памерах і формах, а таксама даведацца сакрэты вырошчвання. З гэтай мэтай будзе арганізавана выстава сельскагаспадарчага інвентара”. Акрамя ўсяго гэтага яшчэ пройдзе конкурс мастацкай самадзёнасці. Выдумшчыка лепшай песні ці прыпеўкі пра агурок чакае прыз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі