У скрыні пад помнікам Касцюшку ў ЗША ўсё ж выявілі знаходкі

Адна з манет / bbc.com

Адна з манет / bbc.com

У свінцовай скрыні, знойдзенай у пастаменце помніка Тадэвушу Касцюшку ў вайсковай акадэміі West Point у ЗША, усё ж выявілі знаходкі. Днямі "капсулу часу", закладзеную курсантамі ў 1829 годзе, ускрылі, але нічога там не знайшлі. Далейшае вывучэнне паказала, што ўнутры ўсё ж былі артэфакты, "убудаваныя ў "матрыцу скрыні". Сярод знаходак — медаль і пяць манет наміналам ад аднаго цэнта да аднаго долара перыяду з 1795 да 1828 года. Навукоўцы працягнуць даследаванні.

Тым часам у Беларусі ідэолагі збіраюцца вызначыць ролю кіраўніка вызваленчага паўстання 1794 года Тадэвуша Касцюшкі ў гісторыі нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі