У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі кнігі гісторыкаў пра нацысцкую Нямеччыну

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі кнігі гісторыкаў пра нацысцкую Нямеччыну

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, піша sb.by. У яго ўвайшлі шэраг кніжных і друкаваных выданняў, відэаматэрыялы, а таксама групы і старонкі ў сацыяльных сетках, асобныя сайты і артыкулы. Поўны спіс у абноўленым выглядзе абнародавала на сваім сайце галоўная афіцыйная газета краіны — "Советская Белоруссия".

Напрыклад, у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў шэраг кніг расійскага выдавецтва "Алгарытм" — гэта антысеміцкія выданні "Загадка сіёнскіх пратаколаў", "Таемны сусветны ўрад", "Іга юдзейскае" і г.д. Таксама забарона накладзеная на шэраг выданняў "Праваслаўнай ініцыятывы". У экстрэмісцкі спіс трапілі і некаторыя выданні, прысвечаныя ісламу: "Асновы веры ў святле Карана і Суны" Саліх Ас-Сухеймі, "На шляху да Карана" Эльміра Куліева ды інш.

Традыцыйна ў спісе забароненых знаходзіцца праца Адольфа Гітлера "Майн Кампф" ды іншыя кнігі пра нямецкага дыктатара. Што цікава, у спіс забароненых трапілі англамоўныя выданні гісторыкаў, прысвечаныя даследаванню нацысцкай Нямеччыны. У прыватнасці, гэта даследаванне Алана Булака "Гітлер. Даследаванне тыраніі" ды праца Джорджа Моса "Нацызм і культура". Рашэнне па іх вынес у лютым 2015 года суд Бабруйскага раёна і Баруйска. Прычыны такога рашэння невядомыя. Магчыма, эксперты проста не змаглі прачытаць кнігі, выдадзеныя па-англійску.

Таксама ў лік экстрэмісцкіх трапілі аўдыя- і відэаматэрыялы, асобныя карыстальнікі і суполкі ў сацыяльных сетках "Вконтакте", Facebook і Twitter.

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі кнігі гісторыкаў пра нацысцкую Нямеччыну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі