У Светлагорску злодзей залез у краму праз шчыліну ў сцяне

Незвычайным спосабам учыніў крадзеж зламыснік у гандлёвым цэнтры па вуліцы Леніна ў Светлагорску.

Як піша сайт odsgomel.org, уладальнік крамы ў гандлёвым цэнтры "Дом быту" зранку 3 сакавіка прыйшоў на працу і не знайшоў на месцы ноўтбук Lenovo. Прадпрымальнік звярнуўся ў міліцыю.

На месца здарэння праваахоўнікі выявілі, што злодзей забраўся ў памяшканне праз адтуліну паміж столлю і сценкай. Пры гэтым крама ахоўваецца вартаўніком.

Неўзабаве міліцыянты затрымалі злодзея — гэта 24-гадовы мясцовы жыхар, раней судзімы за крадзеж. Да моманту затрымання зламыснік паспеў ужо збыць крадзенае. На яго пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі