"У тое, што міліцыянт навучыць мужа любіць і паважаць жонку, я не веру"

"У тое, што міліцыянт навучыць мужа любіць і паважаць жонку, я не веру"

5 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў канцэпцыю законапраекта аб прафілактыцы хатняга гвалту, назваўшы яго "дурасцю, узятай з Захаду, і моднай фармулёўкай"


"Мы будзем зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых, беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага досведу",паабяцаў беларускі лідар.


Словы кіраўніка краіны справакавалі чарговую дыскусію ў сацыяльных сетках. Многіх яны расчаравалі. Аднымі з першых адрэагавалі Ірына Альхоўка і Вольга Гарбунова — яны ўваходзілі ў працоўную групу пры МУС, якая распрацоўвала канцэпцыю законапраекта аб прафілактыцы хатняга гвалту.

Канцэпцыя законапраекта распрацоўвалася некалькі гадоў, а ініцыявалі з'яўленне такога закона ў Беларусі Фонд ААН у галіне народанасельніцтва і МУС. Праваахоўнікі не раз называлі сітуацыю страшнай, а лічбы, якія яны прыводзілі, шакавалі: штогод у міліцыю паступае 120 тысяч званкоў аб хатнім гвалце. Таму, меркавалі ў міністэрстве, трэба прымаць меры і "супрацьстаяць гэтаму злу"


Пры падрыхтоўцы канцэпцыі законапраекта МУС супрацоўніцала з іншымі міністэрствамі і ведамствамі, а таксама грамадскімі арганізацыямі, якія займаюцца дапамогай ахвярам хатняга гвалту: з "Радзіславай", "Гендэрнымі перспектывамі" і "Саюзам маладых хрысціянскіх жанчын". 


Новы закон меў пашырыць азначэнне хатняга гвалту і яго ўдзельнікаў, дазволіць разводзіць канфліктуючыя бакі адразу, як толькі прыедзе міліцыя, а не праз некалькі дзён, як гэта адбываецца цяпер. Таксама мог быць уведзены тэрмін “ацэнка рызыкі”: калі на хатніх агрэсараў пачнуць складаць чэк-лісты, якія дадуць магчымасць ацэньваць ступень паўтарэння інцыдэнту. Для агрэсараў прадугледжваліся карэкцыйныя праграмы, а дзяцей, згодна з новым законам, нельга было б біць.

Праўда, у з'яўленні такога закона ў Беларусі пэўныя арганізацыі ўбачылі бяду: маўляў, а як жа традыцыйныя каштоўнасці? Потым да католікаў і пралайфераў, якія ў асноўным звярталі ўвагу на выхаванне дзяцей у межах новага закону, далучыўся дэпутат Ігар Марзалюк. Яго абурыла тое, што канцэпцыя законапраекта ўтрымлівае "каласальны дысбаланс між правамі і абавязкамі мужчын і жанчын". Цяпер вось і Аляксандр Лукашэнка распавёў пра тое, што біў свайго старэйшага сына — "і нічога ў гэтым страшнага няма". 

У любым выпадку, верагоднасць з'яўлення такога патрэбнага закона ў Беларусі пад вялікім пытаннем.

8 кастрычніка ў 14.00 у жывым эфіры Еўрарадыё будзем абмяркоўваць сітуацыю з законам аб прафілактыцы хатняга гвалту ў Беларусі: ці магчыма выратаваць яго канцэпцыю? Далучайцеся!

Наши победили. Ваш покорный слуга тоже к этому имеет причастность. Основную организационную нагрузку потянул мой друг Пётр Шапко. Его же была и инициатива. В итоге сумели с Божьей помощью коллективно организованно докричаться до Президента. "Закон о шлепках" не пройдёт. Либеральная гидра получила по щупальцам, которые она тянет к нам постоянно. В данном случае по ювенальному щупальцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі