У Варшаве гаварылі пра справу “першага беларускага палітвязня ў Польшчы”

30 студзеня ў акружным судзе Беластока будзе разглядацца апеляцыя на прысуд беларусу. Раней суд прысудзіў Жукаўца да 3 гадоў зняволення.



Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі дэпутат польскага Сейма Малгажата Гасеўская, Мацей Лісоўскі з праваабарончай фундацыі LEX NOSTRA, Марэк Буцька з фундацыі “Вольнасць і дэмакратыя”, Анатоль Міхнавец са “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі” і сам Андрэй Жукавец. Усе выступоўцы адзначылі абсурднасць прысуду і прадузятасць суддзі. Былі прадстаўленыя доказы фальсіфікацыяў дакументаў па справе як з беларускага боку, так і з боку польскіх перакладчыкаў дакументаў.
 

Таксама выступоўцы заявілі, што калі прысуд не будзе адменены, яны будуць бараніць Жукаўца ўсімі магчымымі метадамі. Сам беларус спадзяецца, што калі 30 студзеня "справядлівасць не пераможа", то канчатковую кропку ў справе паставіць Вярхоўны суд Польшчы.



Нагадаем, што справа Андрэя Жукаўца цягнецца ўжо 14 гадоў. Прадпрымальніка, які дапамагаў "Маладому фронту" і быў вымушаны эміграваць, улады Беларусі вінавацяць у фінансавых махінацыях. Афіцыйны Мінск дамагаецца выдачы палітуцекача на радзіму. Абарона Жукаўца неаднаразова зважала на фальсіфікацыю беларускіх дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі