У верасні паводле крымінальных палітычных спраў асудзілі 170 чалавек
У РБ захоўваецца "крытычна высокі ўзровень рэпрэсій"
У верасні ў Беларусі паводле крымінальных палітычных спраў асудзілі не менш за 170 чалавек (сярод іх — 46 жанчын), паведамляюць праваабаронцы. Як мінімум 12 чалавек асудзілі паўторна (сярод іх — лідарка незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольга Брыцікава і былы лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч). У адным толькі Мінску за мінулы месяц асудзілі 61 чалавека. Найбольш асуджана за палітыку ў Брэсцкай вобласці — 44, найменш у Гродзенскай вобласці — 3.
Працягваецца практыка пераследу за ўдзел у пратэстах 2020-га цэлых сем'яў або груп сваякоў.
Раней праваабаронцы заяўлялі, што ў нашай краіне ў верасні 2024-га захоўваўся "крытычна высокі ўзровень рэпрэсій".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.