У Віцебску да пяцігадовых дзетсадаўцаў запрасілі пракурора

Памочніца пракурора з выхаванцамі садка №58 / vitbichi.by
Памочніца пракурора з выхаванцамі садка №58 / vitbichi.by

У віцебскім садку-яслях №58 правялі "патрыятычнае мерапрыемства", піша мясцовая газета "Витьбичи".

На сустрэчу да пяцігадовых выхаванцаў садка запрасілі памочніцу пракурора горада Вольгу Шведаву. "Яна распавяла дзецям пра важнасць захавання законаў і пра супрацоўнікаў, якія пільна за гэтым сочаць", — піша газета.

Самі дзеці, як паведамляецца, расказвалі вершы па-беларуску, спявалі і разам з выхавацелькамі выканалі танец "Васільковае неба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі