У Жодзінскай турме №8 ужо 30 дзён галадаюць зняволеныя

У Жодзінскай турме №8 ужо 30 дзён галадаюць зняволеныя

У Жодзінскай турме №8 ужо 30 дзён галадаюць зняволеныя. Яны пратэстуюць супраць невыносных умоваў утрымання, іх сваякі збіраюцца звярнуцца з лістом да Лукашэнкі.

Па звестках праваабарончага цэнтра "Платформа", які займаецца правамі зняволеных, галадоўка трымаецца ўжо 30 дзён. Аднак скаргі вязняў інгаруюцца, а праблемы, на якія яны ўказваюць начальству турмы, не вырашаюцца. 

"Як нам стала вядома, з усіх апублічаных намі праблем у жодзінскай турме адміністрацыя звярнула ўвагу пакуль толькі на неаказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі асуджаным, якія пакутуюць ад розных хранічных захворванняў, — паведамляе "Платформа". — Як тлумачаць сітуацыю самі супрацоўнікі папраўчай установы "Турма №8", ліквідаваць парушэнні сваімі сіламі яны не ў стане, паколькі гэта патрабуе адчувальных фінансавых сродкаў, якімі турма ў дадзены момант не валодае".

Праваабаронцы заўважаюць, што пакуль не атрымалі афіцыйнай рэакцыі на свае скаргі ад Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Але "калі сваякі [зняволеных] усё ж дабяруцца да Адміністрацыі прэзідэнта раней, чым ДВП МУС да турмы, дык, цалкам магчыма, галадаць давядзецца ўжо каму-небудзь з дэпартамента і, цалкам верагодна, у той жа самай папраўчай установе", — саркастычна дадаюць у "Платформе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі