УЕФА збіраецца правесці матч усіх зорак

УЕФА плануе праводзіць матчы ўсіх зорак па прыкладзе НБА, інфармуе by.tribuna.com. Адпаведную прапанову футбольная федэрацыя атрымала ад буйной міжнароднай маркетынгавай кампаніі.

Плануецца, што ўдзел у таварыскай гульні будуць прымаць дзве сімвалічныя зборныя — Поўдня і Поўначы. У каманду Поўначы могуць увайсці прадстаўнікі клубаў Англіі, Нямеччыны і Расіі, а зборную Поўдня складуць гульцы з іспанскіх, французскіх і італьянскіх камандаў. Кожны клуб зможа дэлегаваць у зборную двух-трох футбалістаў. Такім чынам, Ліянэль Месі і Крышціяну Раналду ўпершыню ў жыцці змогуць згуляць у адной камандзе.

Паводле папярэдніх звестак, першы матч зорак УЕФА можа адбыцца ў 2017 годзе.

Фота — novostimira.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі