Украінскі спецназ праводзіць антытэрарыстычную аперацыю ў Данецку
Увечары 7 красавіка спецпадраздзяленне вызваліла будынак СБУ, які напярэдадні быў захоплены прарасійскімі пратэстоўцамі.
Як паведамляе сайт censor.net.ua, ахвяраў няма. Ці былі затрыманыя і ці спрабавалі яны супраціўляцца, не паведамляецца.
Украінскія сілавікі будуць працягваць антытэрарыстычную аперацыю ў Данецку і ў іншых гарадах усходніх абласцей Украіны, дзе раней баевікамі былі захопленыя будынкі дзяржаўных адміністрацый ды абвешчаныя "незалежныя рэспублікі".
РІА "Новости": На ўсход Украіны прывезлі баявыя аддзелы падаўляць паўстанні
Фота — ostro.org