Украінскі ўрад зноў рыхтуе пагадненне аб Асацыяцыі з ЕС

У лістападзе мінулага году Украіна адмовілася падпісваць асацыяцыю з Еўрасаюзам і заявіла пра недастатковую падтрымку яе эканомікі. Гэта адбылося пасля таго, як Расія прыгразіла, што заблакуе доступ украінскіх тавараў на свой рынак пасля падпісання гэтага дакумента.



У снежні ўкраінскі ўрад дамовіўся з Расіяй пра крэдыт у памеры 15 мільярдаў долараў і зніжэнне цаны на газ на траціну.



Адмова ад падпісання пагаднення з ЕС, збіццё мітынгоўцаў за еўраінтэграцыю і дамоўленасці з Расіяй прывялі да найбуйнейшых за апошнія амаль 10 гадоў акцыяў пратэсту, нагадвае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі