Украінскія вайскоўцы ў "Бельбеку" адкрылі агонь па правакатарах

Як паведамляе УНІАН, увечары 19 сакавіка на тэрыторыі часці адбылася правакацыя. Група невядомых спрабавала трапіць на тэрыторыю часці, выкарыстоўваючы пры гэтым светлашумавыя гранаты. Вайскоўцы на пасту адкрылі агонь, пасля чаго правакатары адступілі.



Нагадаем, 18 сакавіка падчас штурму фотаграметрычнага цэнтра ў Сімферопалі быў забіты ўкраінскі прапаршчык Какурын. У сувязі з гібеллю вайскоўца ваенным часцям Узброеных сіл Украіны ў Крыме дазволена ўжываць зброю.



Фота — kontrakty.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі