Улады адмянілі самаізаляцыю для тых, хто вяртаецца з-за мяжы
21 снежня ў Беларусі адмяняецца самаізаляцыя для тых, хто прыбывае ў Беларусь з-за мяжы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Пры гэтым людзі, якія ўжо атрымалі патрабаванне пра самаізаляцыю, ад яе не вызваляюцца.
Таксама цяпер дазваляецца перасячэнне мяжы законнымі прадстаўнікамі (бацькамі, усынавіцелямі (удачарыцелямі), апекунамі (папячыцелямі) пры суправаджэнні непаўналетніх, якія выязджаюць з краіны для атрымання адукацыі за мяжой. Выязджаць за мяжу такія бацькі і апекуны могуць не часцей як адзін раз за тры месяцы.
Раней стала вядома, што Саўмін адмяніў самаізаляцыю для кантактаў першага і другога ўзроўняў. Цяпер саамізаляцыя патрабуецца толькі ад людзей, заражаных COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.