Урад Беларусі адмяняе самаізаляцыю для кантактаў першага і другога ўзроўняў

Урад Беларусі адмяняе самаізаляцыю для кантактаў першага і другога ўзроўняў

У Беларусі адмяняюць самаізаляцыю для кантактаў першага і другога ўзроўняў. Гэта прадугледжана ўрадавай пастановай (№ 727 ад 17 снежня 2021-га), якая ўносіць змены ў ранейшыя дакументы.

Новаўвядзенне пачынае дзейнічаць з 22 снежня. Аднак асобы, якія трапілі на самаізаляцыю да гэтай даты, павінны яе выконваць. У далейшым ёй падлягаюць толькі тыя, што заражаны COVID-19.

Урад прыняў пастанову аб самаізаляцыі ў красавіку 2020-га, яе падпісваў тагачасны прэм'ер Сяргей Румас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі