Уначы ў Беларусь зноў заляталі беспілотнікі тыпу "Шахед"

Беспілотнік "Шахед" 

Беспілотнік "Шахед"  / Reuters

Уначы 16 ліпеня ў паветраную прастору Беларусі зноў заляцеў дрон-камікадзэ тыпу "Шахед". Аб гэтым піша "Беларускі гаюн", рэсурс, які спецыялізуецца на маніторынгу ваеннай актыўнасці. Паводле звестак рэсурсу, беспілотнік зайшоў у Беларусь у раёне вёска Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, затым праляцеў на поўнач у напрамку Хойнікаў, развярнуўся на паўднёвы ўсход і, абмінаючы Брагін, накіраваўся ў бок гарадскога пасёлка Камарын. Ужо а 5-й раніцы беспілотнік вярнуўся на тэрыторыю Украіны.

Увогуле дрон-камікадзэ правёў у паветранай прасторы Беларусі каля 50 хвілін і праляцеў не менш за 60 км.

Пазней рэсурс паведаміў, што раніцай у раёне 8:40 у паветраную прастору Беларусі заляцеў яшчэ адзін дрон-камікадзэ. Беспілотнік накіроўваўся з боку Жытомірскай вобласці Украіны на Нароўлю і далей пайшоў курсам на Бабруйск. У небе над Гомельскай і Магілёўскай вобласцю Беларусі знаходзяцца знішчальнік Су-30 ВПС РБ і верталёт Мі-24 ВПС РБ. Іх паднялі з аэрадромаў "Баранавічы" і "Мачулішчы"

Адзначым, што гэта ўжо не першы раз, калі дроны, якія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны Расія, залятаюць на тэрыторыю Беларусі. Апошні раз "Шахед" залятаў у Беларусь 12 ліпеня. У той раз у небе Гомельскай вобласці знаходзіліся таксама верталёт Мі-24 і знішчальнік ВПС Беларусі.

В Беларусь вновь залетали беспилотники типа "Шахед"
Траекторыя руху беспілотніка / @Hajun_BY

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі