Уночы расіяне абстралялі Харкаў з зенітнага комплекса С-300
Уночы на 30 ліпеня расіяне абстралялі Харкаў. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што ўдар быў нанесены ракетамі з комплекса С-300, які звычайна выкарыстоўваецца для супрацьпаветранай абароны.
У выніку абстрэлу загарэўся трохпавярховы будынак вучэльні ў Слабадскім раёне. Цэнтральны корпус навучальнай установы быў знішчаны. Пачаўся пажар, які хутка атрымалася патушыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.