Упершыню на платформе метро ў Мінску пройдзе канцэрт

Упершыню на платформе метро ў Мінску пройдзе канцэрт

Упершыню на платформе метро ў Мінску пройдзе канцэрт. Як інфармуе тэлеканал СТБ, мерапрыемства адбудзецца ў рамках Міжнароднага фестывалю імя Юрыя Башмета. Для канцэрта выбралі станцыю "Пятроўшчына" (ён там пройдзе ў ноч з 13 на 14 кастрычніка і мае назву "Ноч у метро").

"Пачатак канцэрта ў 2 гадзіны ночы, — распавядае піяніст і мастацкі кіраўнік фэста Расціслаў Крымер. — Проста на пероне будзе партэр, будзе light-шоу, будзе лазернае шоу, будуць выступаць гурт "Без білета", Дзядзя Ваня, мой аркестр, хор, аркестр на скрыпцы Страдывары. Гэта, у цэлым, найцікавейшая канцэпцыя".

Па словах Крымера, на канцэрце будзе абмежаваная колькасць людзей: каля 400 чалавек. Ён прапануе сачыць за падзеяй на сайце bashmet-festival.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі