Услед за брэсцкімі ідэолагамі па-беларуску загаварыла мясцовая міліцыя

Як стала вядома “Еўрарадыё”, услед за супрацоўнікамі аддзела ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама, дзень на тыдзень гаварыць па-беларуску будзе і мясцовая міліцыя. Як паведамілі супрацоўнікі УУС аблвыканкама, дзень мовы ў іх апошнім разам быў 5 лістапада і неўзабаве ён будзе зноў.
Былы міліцыянт Павел Якубаў у размове з “Еўрарадыё” прыгадаў, што беларусізацыю пачатку 1990-х пачыналі акурат з міліцыі.

“Калі была беларусізацыя ў 90-х, дык пачалі з міліцыі. Трэба было злачынцаў апытваць па-беларуску, пратаколы пісаць, а потым ім перакладаць на рускую, бо ніхто з гэтага кантынгенту не разумеў роднай мовы”.


Нагадаем, некалькі месяцаў таму галоўны ідэолаг Брэстчыны ўвёў у сваім аддзеле “Дзень роднай мовы”. Усе чыноўнікі павінны раз на тыдзень гаварыць на працы па-беларуску. Спецыяльна для іх былі зробленыя руска-беларускія слоўнікі з частымі выразамі чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі