Вакаліст Deep Purple запісаў сольную кружэлку

Вакаліст Deep Purple Ян Гілан запісаў новы сольны альбом "One Eye on Morocco". Як паведамляе Blabbermouth.net, кружэлка паступіць у продаж у студзені 2009 года. На новай плыце Гілан ізноў вярнуўся да супрацоўніцтва са Стывам Морысам, разам з якім запісваў сольны альбом "Dreamcatcher" 1997 года. Папярэдняя сольная праца вакаліста Deep Purple выйшла ў 2006 годзе і называлася "Gillan's Inn".

У цяперашні час Гілан гастралюе з Deep Purple, у рамках тура прысвечанага 40-годдзю гурта. Падчас гэтага турнэ група дала некалькі канцэртаў ва Украіне і Расіі, уключаючы Маскву і Санкт-Пецярбург.

Ян Гілан двойчы сыходзіў і вяртаўся ў Deep Purple. Пры яго ўдзеле запісаныя "класічныя" альбомы калектыва "Deep Purple In Rock", "Fireball", "Machine Head" і "Who Do We Think We Are?". Акрамя таго, Гілан выканаў партыю Ісуса Хрыста ў рок-оперы Эндру Лойд Уэбера "Ісус Хрыстос - Суперзорка", запісаў альбом з Black Sabbath і выпусціў некалькі альбомаў са сваёй групай Ian Gillan Band.

Фота: www.fotopress.km.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі