Віцебскі астраном-аматар адкрыў звышновую зорку
Чарговае адкрыццё здзейсніў віцебскі астраном-любіцель Віталь Неўскі. У сваёй абсерваторыі, якую ён збудаваў на лецішчы, Неўскі ў красавіку злавіў у аб’ектыў… звышновую зорку. Заўважыў яе астраном 10 красавіка, а неўзабаве кансіліўм навукоўцаў з розных краін канчаткова вызначыў статус зоркі, адкрытай Неўскім. Гэта сапраўды звышновая, да таго ж надзвычай рэдкага кшталту. Дарэчы, гэта першы выпадак ў нашай краіне, калі звышновая была адкрыта астраномам-аматарам.
Віталь Неўскі ў мінулым годзе адкрыў астэроід, які назваў у гонар свайго настаўніка, выкладчыка астраноміі Віцебскага дзяржуніверсітэта Ўладзіміра Голубева.
Віталь Неўскі ў мінулым годзе адкрыў астэроід, які назваў у гонар свайго настаўніка, выкладчыка астраноміі Віцебскага дзяржуніверсітэта Ўладзіміра Голубева.