Віктар Бабарыка можа быць у турэмным шпіталі "Валадаркі" — "Рабочы рух"

СІЗА №1, "Валадарка" / svaboda.org
СІЗА №1, "Валадарка" / svaboda.org

Палітвязень Віктар Бабарыка можа знаходзіцца ў турэмным шпіталі СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Пра гэта паведамляюць актывісты "Рабочага руху".

"Паводле наяўных у нас звестак, Віктар Бабарыка каля тыдня знаходзіўся ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской лякарні, пасля чаго прыкладна 3 траўня яго забралі ў Наваполацкую ПК-1, а на наступны дзень павезлі ў кірунку Мінска (паводле непацверджаных звестак, на Валадарскага) у турэмную лякарню", — кажуць у "Рабочым руху".

У штабе Бабарыкі гэтыя звесткі пакуль ніяк не каментуюць.

Пра шпіталізацыю Бабарыкі стала вядома напрыканцы красавіка. Паведамлялася, быццам з калоніі ў наваполацкую лякарню яго прывезлі моцна збітым. Потым інфармацыі пра стан і месцазнаходжанне палітвязня адсутнічалі два тыдні.

12 траўня з'явіліся непацверджаныя звесткі, што Бабарыка ўжо не лічыцца ў сваім атрадзе ў наваполацкай калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі