Віктар Крыўко стаў 11-м у гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне
Беларус Віктар Крыўко заняў 11-е месца ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у расійскай Цюмені. Ён прайграў лідару 1 хвіліну 58,5 секунды і зрабіў па адным промахі на двух апошніх агнявых рубяжах.
Іншыя беларусы, якія беглі гэтую гонку, занялі наступныя месцы: Дзмітрый Абашаў — 20, Юрый Лядаў — 28, Сяргей Бачарнікаў — 38, Аляксандр Дарожка — 42.
Выйграў гонку расіянін Антон Бабікаў, на другім месцы яго калега па камандзе Яўген Гаранічаў, на трэцім — немец Фларыян Граф.
Нагадаем, што сёння ў жаночай гонцы пераследу залаты медаль заваявала беларуская біятланістка Надзея Скардзіна.