Віктара Бабарыкі не было на судзе па справе сына
Міліцыянты каля выбарчага штаба Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё, архіўнае фота
Віктар Бабарыка не прысутнічаў на судовым пасяджэнні па справе сына, нягледзячы на хадайніцтва, піша прэс-служба палітыка.
Раней паведамлялася, што дзяржабвінаваўца ўключыў Віктара Бабарыку ў спіс сведкаў, якія будуць даваць паказанні ў судзе па справе Эдуарда.
Дакладнай інфармацыі пра месцазнаходжанне Віктара Бабарыкі і стан ягонага здароўя няма ўжо больш за 40 дзён.
Суд над Эдуардам Бабарыкам пачаўся 22 траўня. Яго вінавацяць ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў" (за амаль 10 гадоў), у "легалізацыі ("адмыванні") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам", "дапамаганні ў арганізацыі масавых беспарадкаў", "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы". Сам ён сваёй віны не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.