Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Маямі
Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Маямі. У паўфінале яна перайграла ў двух сэтах немку Ангеліку Кербер (3-ю ракетку свету) — 6:2, 7:5. Цяпер лік іх асабістых сустрэч стаў 7:1 на карысць беларускі (адзінае паражэнне Азаранка пацярпела ў бягучым сезоне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі).
У фінале Азаранка сустрэнецца з расіянкай Святланай Кузняцовай (19-е месца), якая ў 1/2 фіналу выйграла ў швейцаркі Цімею Бачынскі (20) — 7:5, 6:3. Адзначым, што менавіта Кузняцова выбіла з турніру першую ракетку свету амерыканку Серэну Уільямс.
Вікторыя Азаранка, якая на сённяшні дзень займае ў рэйтынгу WTA 8-е месца, ужо фактычна стала 5-й ракеткай свету.
Святлана Кузняцова на турніры ў Маямі перайграла першую ракетку свету Серэну Уільямс. Фота: Getty Images