Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Паўла Севярынца на прысуд: без зменаў

Павел Севярынец каля Ратушы ў Мінску ў 2019 годзе / Еўрарадыё​
Павел Севярынец каля Ратушы ў Мінску ў 2019 годзе / Еўрарадыё​

27 жніўня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Паўла Севярынца на прысуд і пакінуў рашэнне Магілёўскага абласнога суда ў сіле — 7,5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра гэта расказала жонка палітвязня ў Фэйсбуку.

"Апеляцыйны суд пакінуў прысуд над Паўлам Севярынцам без змен. Просто адзначуся тут. Адзінае, пералічылі 1 дзень СІЗА за 1,5 дня калоніі, таму Паша ўжо паўтара года адматаў. Засталося 5,5, калі падлічыць, але веру, што Бог падрыхтаваў для нас нешта зусім іншае", напісала Вольга Севярынец.

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня і пакаралі па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак арышту. Але неўзабаве яму дадалі новыя суткі, а пасля выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле — удзел у "масавых беспарадках". Пазней яго прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі