Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд па "cправе TUT.by"

Людміла Чэкіна і Марына Золатава ў судзе / З архіва БЕЛТА

Людміла Чэкіна і Марына Золатава ў судзе / З архіва БЕЛТА

Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю па "cправе TUT.by" і пакінуў без зменаў прысуд. Вясной 2023-га палітзняволеныя Марына Золатава і Людміла Чэкіна былі асуджаны на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі яны з траўня 2021-га. Судзілі Чэкіну і Золатаву па трох артыкулах КК Беларусі: "ухіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры", "распальванне нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і "кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі". Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Валянціна Зянкевіч).

Рашэнне па апеляцыі прымаў суддзя Ігар Любавіцкі.

Людміла Чэкіна — гендырэктар кампаніі "ТУТ БАЙ медыя", Марына Золатава — галоўны рэдактар партала TUT.by. Пасля ператрусу ў галоўным офісе TUT.by у траўні 2021 года было затрымана 15 чалавек. Рэдактарка аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнтка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, якія таксама праходзяць па справе, пасля выхаду з-за кратаў пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў вышук, іх паручальнікаў аштрафавалі. Крымінальную справу ў дачыненні да іх прыпынілі. Яшчэ група затрыманых была памілаваная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі