Выдавецтва "Янушкевіч" стварыла новую інтэрнэт-кнігарню knihauka.com
Андрэй Янушкевіч / Еўрарадыё
Выдавецтва "Янушкевіч" стварыла новую інтэрнэт-кнігарню knihauka.com.
Сайт пакуль што працуе ў тэставым рэжыме, таму выдавецтва просіць прабачэння за збоі.
Інтэрнэт-кнігарня прапануе шырокі асартымент кніг якія ёсць у выдавецтве. Прычым павялічыцца пералік краін, у якіх можна іх купіць.
"Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур'ерскія службы", — паведамляе выдавецтва.
Плануецца, што з цягам часу гэтая інтэрнэт-кнігарня стане асноўнай пляцоўкай выдавецтва: тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі.
Выдавец Андрэй Янушкевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля разгрому кнігарні "Кнігаўка" і арышту ў 2022 годзе. У замежжы ён аднавіў дзейнасць выдавецтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.