"Янушкевіч" заключыў кантракты на выданне 4-й і 5-й частка "Ведзьмара"

Першы раман з серыі "Вядзьмар" па-беларуску
Першы раман з серыі "Вядзьмар" па-беларуску

Выдавецтва "Янушкевіч" заключыла кантракты на публікацыю 4-й і 5-й частка "Ведзьмара" — "Час пагарды" і "Хрышчэнне агнём". Пра гэта выдавецтва паведаміла ў "Фэйсбуку".

Культавую серыю Анджэя Сапкоўскага пачалі выдаваць па-беларуску ўвосень 2019 года. Усяго ў ёй 8 раманаў. Магчыма, "Янушкевіч" выдаў бы іх хутчэй. Але праз рэпрэсіі ў Беларусі выдавецтва вымушана было зрабіць паўзу на пераезд за мяжу.

У Беларусі "Янушкевіч" пазбаўлены ліцэнзіі. Спярша ў 2022-м выдавецтва выселілі з офіса, пасля сілавікі разграмілі ў Мінску новаадкрытую кнігарню "Кнігаўка", якая паспела адпрацаваць толькі некалькі гадзінаў.

Кіраўніка выдавецтва Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу "Кнігаўкі" Насту Карнацкую затрымалі. Іх тройчы судзілі па надуманых адміністрацыйных справах, яны правялі па некалькі тыдняў у жахлівых умовах ізалятара на Акрэсціна.

Пасля выхаду на волю Янушкевіч з'ехаў у Польшчу і працягнуў займацца выданнем кніжак. А Карнацкая займаецца перакладамі: менавіта яна будзе перакладаць на беларускую раман Стывена Кінга "Ззянне", кантракт на выданне якога таксама нядаўна атрымала выдавецтва "Янушкевіч".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі