“Гэта толькі пачатак”. Выдавец Андрэй Янушкевіч пра кантракт са Стывенам Кінгам

Выдавец Андрэй Янушкевіч / здымак Юліі Цімафеевай
Выдавец Андрэй Янушкевіч / здымак Юліі Цімафеевай

“Карацей кажучы, нам адказалі, што гэта цудоўная ідэя і яны хочуць нас падтрымаць у нашым жаданні адкрыць для Стывена Кінга беларускую мову”, — расказвае Андрэй Янушкевіч пра тое, як ён дамовіўся на выданне перакладу кнігі караля жахаў у сваім выдавецтве.

Вядомы амерыканскі пісьменнік быў адным з першых аўтараў, які сказаў жорсткае “не” Расіі пасля яе нападу на Украіну і скасаваў там усе дамоўленасці на выданне сваіх бэстсэлераў. Затое знайшоў патрэбным падтрымаць беларускіх чытачоў, улічваючы складаную сітуацыю, у якой аказаліся беларускія літаратары і выдаўцы пасля выбараў у 2020 годзе.

У інтэрв’ю Еўрарадыё Андрэй Янушкевіч, які быў вымушаны пакінуць радзіму, дзеліцца навінамі свайго выдавецтва, гаворыць пра тое, што натхняе на працу за мяжой, і як атрымліваецца дамаўляцца на супрацу з вядомымі замежнымі пісьменнікамі.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі