Янушкевіч анансаваў выхад "Вялікага Гэтсбі" па-беларуску
Вокладка "Вялікага Гэтсбі" / facebook.com/andrej.januskevic
Выдавец Андрэй Янушкевіч анансаваў выхад перакладу на беларускую мову рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэральда "Вялікі Гэтсбі".
"Сакавіцкі анонс. Пераклад з англійскай Сяргея Матыркі. Рэдакцыя Сяргея Шупы. Выдатная праца, што тут сказаць..." — напісаў Андрэй Янушкевіч у сацсетках.
Раман выйдзе ў цвёрдай вокладцы, 248 старонак. Нагадаем: пасля атакі прапагандыстаў Лукашэнкі выдавецтву Янушкевіча давялося згарнуць працу ў Беларусі, яго пазбавілі ліцэнзіі. Аднак за апошнія месяцы яно ўжо выпусціла некалькі перакладаў: "І ўзыходзіць сонца" Эрнэста Хэмінгуэя, "Кароль" Шчэпана Твардаха і "Персеполіс" Маржан Сатрапі.
Дапамагчы выданню беларускіх кніг можна, падтрымаўшы ініцыятыву "Магістранты культуры".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.