Выдавецтва "Янушкевіч" заключыла кантракт з пісьменнікам Стывенам Кінгам

Стывен Кінг / Reuters
Стывен Кінг / Reuters

Выдавецтва "Янушкевіч" заключыла кантракт з амерыканскім пісьменнікам Стывенам Кінгам. Пра гэта ў Facebook паведаміў Андрэй Янушкевіч. Першая кніга выйдзе ўжо сёлета.

"Цяпер сусветна вядомы пісьменнік — наш аўтар, — піша Янушкевіч. — Плануем выдаць як яго класічныя творы, так і найноўшыя. Выданне беларускіх перакладаў асабліва важна таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расіі. Гэта быў ягоны адказ на ўварванне ў Украіну".

З-за рэпрэсій у Беларусі выдавецтва "Янушкевіч" вымушана працуе за мяжой. У РБ яго пазбавілі ліцэнзіі. Спярша ў 2022-м выдавецтва выселілі з офіса, пасля сілавікі разграмілі ў Мінску новаадкрытую кнігарню "Кнігаўка", якая паспела адпрацаваць толькі некалькі гадзінаў, і затрымалі Андрэя Янушкевіча. Пасля выхаду на волю ён з'ехаў у Польшчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі