У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі выдавецтва "Янушкевіч"
Андрэй Янушкевіч / Еўрарадыё
У Беларусі ў судовым парадку пазбавілі ліцэнзіі прыватнае выдавецтва "Янушкевіч". Як піша @newknihauka, зусім магчыма, што ўпершыню ў гісторыі Беларусі прымянілі артыкул 33 закона "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь" (ён рэгламентуе выпадкі, калі выдаўца могуць пазбавіць ліцэнзіі).
У 2022-м выдавецтва "Янушкевіч" спярша выселілі з офіса, пасля сілавікі разграмілі ў Мінску новаадкрытую кнігарню "Кнігаўка", якая паспела адпрацаваць толькі некалькі гадзінаў, і затрымалі Андрэя Янушкевіча. Пасля вызвалення Янушкевіч з'ехаў за мяжу і займаецца адкрыццём выдавецтва ў Польшчы, плануе выдаваць беларускія кнігі там.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.