Выйшла першая серыя сатырычнага шоу "Давай яго дачакаемся"
Нэла Агрэніч і Алена Зуй-Вайцехоўская / Еўрарадыё
На ютуб-канале "ЧынЧынЧэнел" выйшла першая серыя сатырычнага шоу "Давай яго дачакаемся". У ёй беларускія актрысы Алена Зуй-Вайцехоўская і Нэла Агрэніч распавядаюць, "як заставацца вернай сяброўкай і ідэальнай жонкай, калі вашага мужа паклікалі на святую спецаперацыю".
Шоу ўяўляе сабой відэаінструкцыю пра тое, як павінны сябе паводзіць ідэальныя жонкі мабілізаваных. У дадзеным выпадку, як правільна праводзіць мужа на СВА — даць з сабой не толькі банку тушанкі, але і чорны пакет у чалавечы рост.
Меркаванне каментатараў аб праекце падзялілася. Адны лічаць, што шоў можна хоць цяпер дэманстраваць на БТ, бо яно мала чым адрозніваецца ад прапагандысцкага кантэнту. Іншыя называюць яго "крынжовым адлюстраваннем рэальнасці".
Дарэчы, нядаўна аўтаркі праекту былі ў студыі Еўрарадыё і падрабязна распавялі пра сваю ідэю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.