Як анархісты закідвалі фарбай БТ і чаму яны гэта зрабілі (відэа)
![Як анархісты закідвалі фарбай БТ і чаму яны гэта зрабілі (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bt.jpg.webp?itok=Afw6lsd4)
Актывісты анархісцкага руху апублікавалі відэаролік, на якім відаць, як яны закідваюць фарабай будынак Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску.
У роліку тлумачыцца, што іх падштурхнула да такой акцыі. На думку анархістаў, дзяржаўнае тэлебачанне вінаватае ў пастаяннай хлусні ў эфіры.
“Гэта акцыяй мы выступаем супраць прапаганды з боку дзяржавы, якая кожны дзень транслюецца з экранаў тэлевізараў, выліваецца на грамадства праз радыёпрыймальнікі”, — тлумачаць анархісты.